Обложка книги «Гары Потэр і патаемная зала»

Гары Потэр і патаемная зала

Джоан Роулинг

Серия: Гары Потэр (be), книга 2

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

У чарговы раз, падчас сняданку, за сталом у доме нумар чатыры на вуліцы Прайвет Драйв успыхнула сварка. І ўсё з-за таго, што містэр Вернан Дурслі быў пабуджаны на золку гучным вухканнем, што даносілася з пакою яго пляменніка Гары.

— Трэці раз за тыдзень!— гучна прароў ён пляменніку праз стол. — Калі ты не ў стане кантраляваць сваю саву, няхай яна прыбіраецца з маёй хаты!

Гары ў чарговы раз паспрабаваў растлумачыць дзядзьку ў чым справа.

— Ёй СУМНА, — адказаў ён. — Яна прызвычалася да таго, што можа лятаць знадворку. Калі я хаця б мог выпускаць яе па начах на шпацыр...

— Я што, падобны на ідыёта?— гыркнуў дзядзька Вернан, на доўгіх вусах якога болталіся рэшткі яечні. — Я ведаю, што будзе, калі ты выпусціш яе вонкі.

Ён ваўкавата перазірнуўся са сваёй жонкай Пятуньяй.

Гары паспрабаваў растлумачыць яшчэ раз, але яго словы патанулі за доўгай гучнай адрыжкай Дадлі, сына містэра і місіс Дурслі.

— Я хачу яшчэ бекона.

Читать дальше →

Жанр
Героическая фантастика и фэнтези, Детская проза: приключения, Зарубежная литература для детей, Детская фантастика: фэнтези, Магическая академия
Перевод
Дзяніс Мускі
Издание
2013
Язык
be
Размер FB2
981,1 КБ
Добавлена