Сцэна
Скачать
Начало книги
Калi заслона адчыняецца, першае, што вiдаць з залы - памiж чырвонымi аксамiтнымi крысамi, якiя паволi разыходзяцца ў бакi, - першае, што вiдаць, чалавек. Ён сядзiць за рабочым сталом пасярод ярка асветленай сцэны, спiнай да гледачоў.
Нерухомы, абодва локцi, рукi - на стале. Галава крыху павернутая направа градусаў на сорак пяць, - так што рысы твару не вельмi вiдны, адно няясны, незавершаны профiль: шчака, скроня, выпнутая скiвiца, край вуха...
Рук таксама не вiдаць, хоць па паставе можна здагадацца, чым занятая кожная: левая ляжыць плазам на раскiданых паперах, другая - з ручкаю - на хвiлiну знерухомела ў роздуме над распачатай старонкай. Абапал - бязладныя стосы тоўстых кнiг; па форме i памерах - слоўнiкi, хутчэй за ўсё замежнай мовы - i вiдаць, старажытнай.
Галава павернутая направа, крыху прыўзнятая: погляд адарваўся ад абарванага сказа i кнiг. Ён глядзiць у глыбiню пакоя - туды, дзе за цяжкiмi фiранкамi з чырвонага аксамiту хаваецца акно - шырачэзнае i высокае. Фiранкi доўгiя, ад столi да самай падлогi. Складкi на iх вертыкальныя i роўныя, вельмi частыя, у глыбокiх выгiнах - цень...
- Жанр
- Классическая проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 7,6 КБ
- Добавлена