
Коннік без галавы
Скачать
Начало книги
Тэхаскі алень, што драмаў у цішыні начной саванны, здрыгаецца, пачуўшы тупат конскіх капытоў.
Але ён не пакідае свайго логава, нават не ўстае на ногі. He яму аднаму належаць гэтыя прасторы – дзікія стэпавыя коні таксама пасвяцца тут начамі. Ён толькі злёгку падымае галаву – над высокай травой паказваюцца яго рогі – і слухае: ці не паўторыцца гук?
Зноў даносіцца тупат капытоў, але цяпер ён гучыць інакш. Можна адрозніць звон металу, удар сталі аб камень.
Гэты гук, такі трывожны для аленя, выклікае хуткую перамену ў яго паводзінах. Ён імкліва ўскаквае і імчыцца па прэрыі; але хутка ён спыняецца і азіраецца назад, не разумеючы: хто патрывожыў яго сон?
У ясным месячным святле паўднёвай ночы алень пазнае найзлейшага свайго ворага – чалавека. Чалавек набліжаецца вярхом на кані.
Ахоплены інстынктыўным страхам, алень гатовы ўжо зноў бегчы; але штосьці ў абліччы конніка – штосьці ненатуральнае – прыкоўвае яго да месца.
- Жанр
- Исторические приключения, Вестерн, про индейцев, Детские остросюжетные: прочее, Детская проза: приключения, Классическая детская литература, Классическая проза ХIX века
- Год написания
- 1865
- Издание
- Мiнск, 1996
- ISBN
- 978-985-01-0153-2
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,8 МБ
- Добавлена