Я цёмнай ночкай мроіў…

Эрих Мария Ремарк

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Вы, снежаньскія ночы 1917-га! Вы, ночы ў лазарэце, поўныя стогнаў і абрывістых крыкаў! Што значаць успаміны пра вас сёння, у часіну, якую ліхаманіць ад прагі да вайны і неміралюбства! Яшчэ не ўсё забылі, што ўзнікала тады з бруду і шэрасці, зноў зніклі гады, калі зямля атрымала больш крыві, чым дажджу?

Вы, ночы, у якія змрочнымі таварышамі ўсім былі мучэнне і смерць, туга па радзіме і смерць! Вы, ночы, над якімі зіхаціць МІР НА ЗЯМЛІ, як віна і жалоба! Вас нельга забываць, вашая перасцярога ў гэтыя дні смуты не павінная быць занядбаная! Ніколі!

Чырвоны цагляны будынак шпіталя высока засыпала снегам, вецер грукаў у вокны, бляклае святло лямпаў на калідорах ледзь цеплілася, у трубах замерзла вада, а побач са мной у палаце, на падушках, падсунутых пад параненую спіну, ужо тыдзень паміраў унтэр-афіцэр Герхарт Брокман.

Раней, да вайны, ён быў настаўнікам у невялікай вясковай школцы. Калі ён яшчэ мог гаварыць, то часта расказваў пра гэта. Нас ляжала тады чацвёра ў палаце, і Брокман яшчэ верыў, што праз некалькі месяцаў ачуняе, і яго камісуюць. Ён хацеў вярнуцца ў пачатковую школу побач са старымі вясковымі могілкамі, дзе гулі пчолы і матылькі, упрыгожваючы надмагіллі, быццам ордэны, — назад да бярозавых прысадаў у светлым змярканні лета, назад да свайго класа з піяніна і мноствам кніг на паліцах, назад да гэтага цэлага сусвету спакою, які існаваў калісьці.

Читать дальше →

Жанр
Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Перевод
Арцём Арашонак
Издание
2013
Язык
be
Размер FB2
22,3 КБ
Добавлена