Неба, неба (на белорусском языке)

Эрик Фрэнк Рассел

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Ён шырока расчынiў лiтыя чыгунныя дзверцы, загледзеўся ў вогнетрывалае чэрава печы, што адкрылася перад iм, i ўздыхнуў на поўныя грудзi. Быццам узiраешся ў машынны адсек касмiчнага карабля. Тут, за дзверцамi, павiнны быць полымя i грукат, а з таго боку агню - зоркi. Падлога пад нагамi ўздрыгвае. На куртцы ў яго срэбныя гузiкi, на каўняры i пагонах - маленькiя срэбныя каметы.

- Ну вось, - грымнула над вухам. - Зноў ты як адчынiў дзверцы, дык адразу i аслупянеў. I што ўжо там такога незвычайнага ў гэтай печы?

Куртка з срэбнымi гузiкамi i каметамi знiкла, застаўся толькi засалены белы халат. Падлога пад нагамi больш не ўздрыгвала, адно рыпелi маснiчыны. Зоркi пагаслi, нiбыта iх нiколi i не было.

- Нiчога, мсье Траба.

- Тады ўвага! Распалi агонь, як цябе вучылi.

- Зараз, мсье Траба.

Ён схапiў ахапак пахучага хваёвага галля, сунуў яго ў печ i доўгай жалезнай качаргой запхнуў як мага глыбей. Потым другi ахапак, трэцi. Пасля падабраў з падлогi дзесятак маленькiх, клейкiх ад смалы хваёвых шышак i па адной закiнуў туды ж, у самую сярэдзiну. I задуменна паглядзеў на ўсё, што зрабiў сваiмi рукамi. Ракета, зараджаная хваёвымi шыпулькамi i шышкамi. Ото дурнота!

Читать дальше →

Жанр
Научная фантастика, Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Язык
be
Размер FB2
18,7 КБ
Добавлена