Палтэргейст (на белорусском языке)
Скачать
Начало книги
Cуседка спынiла Ганю на лесвiцы i агрэсiyна спытала:
- У вас ноччу грукае?
Грукала yжо гады са тры - з таго часу, як Ганiн муж Лёня купiy камп'ютар, але дасюль скаргаy не было.
- Не, - адказала Ганя асцярожна.
- Пайду y астатнiх пытацца. Пэyна, палтэргейст.
За клопатамi Ганя зусiм забылася на размову i yспомнiла толькi ноччу, усхапiyшыся з невядомай прычыны. З пакоя мужа страляла, енчыла i бразгала "Дзюна-2000", да яе жонка прыцярпелася i спала без анiякага. Не... Ганя yслухалася: нейкi жудасны рытмiчны грукат даносiyся з цёмнай залы... змаyкаy... пачынаyся зноy...
- Лёня! - паклiкала яна, забiваючыся пад коyдру.
Лёня не азываyся.
Заплюшчыyшы вочы, вобмацкам падбегла Ганя да камп'ютара. Нiчога благага з мужам не адбылося, сядзеy сабе, ляскаy "мышкай". Незадаволена прамармытаy:
- Ну?
- Грукоча.
- Пляваць, - Харконены наязджалi на ягоную базу, хай там увесь дом развалiцца!
- I на сына? - Ганя б уцiснула y рукi мужа зброю i прымусiла ваяваць за дом i сям'ю, але да зброi, прынамсi, швабры, трэба было прабегчы праз цёмны пакой, дзе як раз бушаваy палтэргейст!
- Жанр
- Детская литература: прочее
- Язык
- be
- Размер FB2
- 8,5 КБ
- Добавлена