
Не па дарозе
Скачать
Начало книги
Сёння ж закончылі касіць на лузе, хоць была і спякота. Дайшлі да крыніцы, абкасілі міжлоззе, пералезлі па гнілым бярвенні праз раку і дабілі густую балотную сінюху ў затоцы. Ляпалі мянташкамі па косах, абтрасаючы прыліплую траву, мылі іх у рацэ, выціралі насуха мяккай, прывялай за дзень дзяцелінай; а ля будак на беразе, дзе размяшчаліся на ноч касцы і грабельніцы, падкідалі на «ўра» Лаўкіна — старшыню, гушкалі, віншавалі і дамагаліся замачыць дакоскі.
Гоман і вэрхал запаўнялі луг і аддаваліся рэхам у далёкім, маўклівым пад вечар бары і плылі дзесь далей, услед за сонцам.
Поўны, таўставаты Лаўкін, у дарагім, даўно не прасаваным гарнітуры, разгублена лыпаў вачыма, махаў рукамі, абяцаў, але, адчуўшы пад нагамі зямлю, цвёрда сказаў, што замочкі ніякай не будзе, што ён не ведае, як было летась, ды і не хоча знаць. Паклікаўшы двух брыгадзіраў, ён загадаў збірацца дамоў, каб заўтра ж зранку касцы маглі выйсці на канюшыну.
- Жанр
- Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
- Издание
- 1959
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,8 МБ
- Добавлена