На вакацыях
Скачать
Начало книги
Увечары, як заўсёды, да мяне прыйшоў мой школьны сябар. Абодва мы жылi ў вёсках, некалькi вёрст адзiн ад аднаго, i бачылiся амаль штодня. Гэта быў прыгожы бландзiн, лагодныя вочы якога маглi заваражыць не адну жанчыну. Мяне прываблiваў яго непарушны спакой i цвярозы розум.
У гэты дзень я заўважыў, што яму нешта дакучае: глядзеў ён у зямлю i неспакойна пасцёбваў дубцом па нагах. Мне было нязручна пытацца, што так хвалюе яго, ды вось ён сам пачаў:
- Ведаеш, у мяне быў сёння дурны выпадак.
Я здзiвiўся: амаль зусiм неверагодна было, каб "дурны выпадак" здарыўся з чалавекам, якi так умеў валодаць сабою.
- У нас, - гаварыў ён далей, - быў сёння ўраннi пажар. Згарэла хата...
- А ты, вiдаць, кiнуўся ў агонь? - перапынiў я яго трохi кплiва.
Ён перасмыкнуў плячыма i, здалося мне, злёгку зачырванеўся; зрэшты, можа, гэта ад бляску сонца, якое заходзiла.
- Загарэлiся, - сказаў ён, памаўчаўшы, - каноплi на гарышчы, а за iмi i страха. Я чытаў якраз вельмi цiкавы раздзел у Сэя, аднак, калi я ўбачыў чорны дым, што вiўся клубамi, i языкi полымя, што прабiвалiся цераз шчылiны ў комiне, мяне ахапiла абывацельская цiкаўнасць i я павалокся туды. Людзi былi на працы, на пажар з'явiлася некалькi чалавек: дзве бабы, што лямантавалi на бяду, арганiсцiха, якая адпалохвала пажар абразом святога Фларыяна, i дзядзька, што раздумваў, аберуч трымаючы пустое вядро. Ад iх я пачуў, што хата на замку, бо гаспадар з гаспадыняй у полi.
- Жанр
- Классическая проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 6,6 КБ
- Добавлена