Обложка книги «За калюччым дротам»

За калюччым дротам

Павел Иванович Прудников

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Ішоў апошні месяц лета 1937 года, але днём тэмпература паветра не апускалася ніжэй за 25 градусаў. Наадварот, яна час ад часу падымалася да плюс 28–30, што вельмі рэдка здараецца на берагах Нявы — у Ленінградзе. Нават познім вечарам і амаль ужо ноччу яшчэ адчувалася дзённая гарачыня. Старажылы горада гаварылі, што такога цёплага лета, асабліва ў жніўні, яны не памятаюць.

Вось у такі надзвычай цёплы, цудоўны вечар — 10 жніўня 1937 года — гулялі па Марсавым полі дзве закаханыя душы — ён і яна. Ён — выпускнік педінстытута, яна, яго жонка, — студэнтка таго ж самага інстытута. Яго звалі Міхасём, яе — Таісай. Яны нетаропка адмервалі крокі па чыстых сцяжынках гэтага вялізнага пляца. Любаваліся наваколлем і абмяркоўвалі свае жыццёвыя пытанні. Яна з дня на дзень чакала дзіцяці — іхняга першынца. А яму, згодна з размеркаваннем, трэба было ехаць у горад Манчагорск, што на Кольскім паўвостраве. Да ад'езду заставалася ўсяго толькі трое сутак. Там, у адной з сярэдніх школ гэтага зусім яшчэ маладога горада, ён павінен быў пачынаць сваю педагагічную дзейнасць, і, трэба сказаць, ён сам пажадаў такой далёкай «камандзіроўкі». Спачатку і ён сам, і яго жонка хацелі, каб яго пакінулі ў Ленінградзе хоць гады на два-тры, пакуль Таіса закончыць курс сваёй вучобы, але дзе там! Камісія па размеркаванні была няўмольная: бліжэй, як на раёны Ленінградскай вобласці, не згаджалася. Міхась прасіўся накіраваць яго ў распараджэнне Наркамата асветы БССР, пра што ён даўно марыў, але камісія не пайшла і на такую ўступку.

Читать дальше →

Жанр
Биографии и мемуары: прочее
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1993
ISBN
5-340-01242-5
Язык
be
Размер FB2
1,2 МБ
Добавлена