Обложка книги «Сон між пачвар»

Сон між пачвар

Борис Петрович Петрович

Серия: Першая кніга празаіка

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Ніколі не прымаў вызначэння «вясковая літаратура», бо заўседы лічыў, што галоўнае ў творы — чалавек, ягоная душа, і якая розніца, дзе ён нарадзіўся альбо жыве. Але чаму ўзнік такі феномен— «вясковая»? У мяне не зусім ходкае тлумачэнне. Таму што «вясковая» — значыцца, нацыянальная, найбольш нацыяналь-ная. Вось чаму пісьменнікі, як інтэлігенцыя свядомая, звярталі свой позірк у вёску, якая заставалася яшчэ захавальніцаю нацыянальнага каларыту: характары, вопратка, мова, мараль, традыцыі, абрады, прырода. I ў тым часе, названым цяпер застойным, інакш было нельга, гэта было выратаванне.

Менавіта час дыктуе пісьменніку тыпы, погляд на рэчы, псіхалогію паводзін, рытмы, форму ўкладу сваіх назіранняў, урэшце, колеры... I безадносна да яго праніклівасці, празорлівасці з'яўляюцда ў творы героі, пра якіх яшчэ пяць гадоў назад і падумаць не мог. Не мог — гэта адназначна. Проста не прыйшло б у галаву пра іх пісаць. Іншая рэч, што ўсё ў жыцці, як вядома, паўтараецца, і праз сотню гадоў у творах Барыса Пятровіча чытач раптам выявіць блізкае сабе. I вось тут ужо напрамую залежыць ад творцы — наколькі ён шчыры і сучасны быў менавіта ў сваім часе (су-часны — су-ладны часу).

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
ISBN
5-340 01305-7
Язык
be
Размер FB2
597,3 КБ
Добавлена