
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Скачать
Начало книги
Жыцьцё па-за часам, альбо Сьлед стралы.
З “Дзёньніка” Аляксандра К.
“...І гэтая каша вакол – гэты хаос! – называецца жыцьцём?! Няўжо дзеля такое бязмэтнае мітусьні я і прыйшоў у гэты сьвет?..
Усё абрыдла. Абрыдла…
Не магу хадзіць па вуліцах гэтага гораду, не магу бачыць гэтых людзей, якім нічога ня трэба, абы толькі іх не чапалі, абы ціха...
Не магу глядзець тэлевізар. Асабліва апытаньні пра тое, як добра мы жывем. Не магу бачыць і чуць гэтага чалавека...
Але што я магу? І што мы можам увогуле?
Нічога... Хіба зьнікнуць па ягоным загадзе...
Божа, што я пішу? Ня дай Бог запісы гэтыя прачытае яшчэ нехта... Зьнішчыць іх, зьнішчыць, зьнішчыць зараз жа...
Маўчаць... маўчаць... маўчаць! “Молчи скрывайся и таи, и чувства, и мечты свои…” – вось дэвіз нашага часу. А можа, і дэвіз усіх часоў і народаў.
Дэвіз выжываньня.
…Божа мой! Я ж сам такі, як і іншыя…”
На даху шматпавярховіка сядзеў чалавек і глядзеў уніз, туды, дзе за туманам ці аблокамі павінна была быць зямля – дрэвы і асфальт, клумбы і сьцяжынкі, пасыпаныя бітай цэглай. Ён ведаў, што там гэта ёсьць, але ня бачыў нічога, апроч малочна-шызае пухнатае смугі, што жыла: рухалася, плыла, перакочвалася, распаўзалася, аднак не зьнікала. Чалавек залез сюды, каб скончыць жыцьцё самагубствам і прырода спрыяла таму: да глыбокіх дрэваў і клумбаў скочыць было б страшна, а ў блізкую бель – зусім не: як у ваду, з якой ёсьць надзея на вяртаньне, на ўсплыцьцё. “Гэта добра, калі ў любой сітуацыі застаецца надзея, нават калі сітуацыя безнадзейная, – думаў чалавек, апускаючы ногі ўніз і ўладкоўваючыся зручней на краі даху, – нездарма кажуць, што надзея памірае апошняй, дык няхай і для мяне яна памрэ разам са мною...”
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Bybooks [http://www.bybooks.eu], 2011
- ISBN
- 978-609-8075-02-1
- Язык
- be
- Размер FB2
- 721,4 КБ
- Добавлена