Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году
Скачать
Начало книги
Нібы ў быцьцё вярнуўся з небыцьця...»
Дантэ. «Боская камедыя» - «Пекпа».
1.
Цені паўзьлі па зямлі. Доўгія цені, з якіх нараджаецца вечар, каб памерці ў ноч. Нясьпешна, але няўмольна, няўхільна, набліжаліся яны да ног Стаха і спыніць іх — азначала спыніць час, спыніць жыцьцё. Цені належал! не навакольным дрэвам і дамам, а сонцу, якое хавалася за гэтымі дрэвамі і дамамі, якое зыходзіла адсюль некуды туды, дзе цені цяпер зьмяншаліся, дзе цемра скурчвалася і зьнікала, дзе нараджаўся ясны дзень. Любы зыход ёсьць нараджэньне? Мажліва, і так. Але ня тут, а недзе там... Стах наступіў на блізкі цень, аднак ён абняў сабою ягоны чаравік, накрыў, узяў у палон, і Стах адчуў холад ценю, нібы засунуў нагу ў гурбу сьнегу. Холад не фізічны і таму адчувальны яшчэ больш страшней. Сонца забірала адсюль ня толькі сваё сьвятло, але і цяпло. Забірала, каб заўтра зноў гэтаксама няўхільна - немінуча - аддаць і сьвятло, і цяпло людзям. «Дык ці варта змагацца з насоўваньнем холаду і цемры, — падумаў Стах, — ён, яны, наколькі непазьбежныя, настолькі часовыя. Законы прыроды адзіныя для ўсіх і кожнаму краю рана ці позна трэба адпачынак. Хай і наш адпачне... Мажліва, продкі нашыя пажылі ў ясны дзень, мажліва, нашчадкі нашыя яшчэ пажывуць. А на нашую долю дасталася ноч...»
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Язык
- bg
- Размер FB2
- 128,2 КБ
- Добавлена