
Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Скачать
Начало книги
Пераклад з польскай Фелікса Янушкевіча.
Кіраўнік выдавецкага праекта «Сяргей Пясецкі і Беларусь» Язэп Янушкевіч.
Летам 1936 г. я зрабіў восем тысячаў кіламетраў, кружляючы ўздоўж усходняй сцяны.
Наша граніца з Саветамі хоць і патужэла ў абдратаванні, дрыжыць непакоем. Так, нібы мы знаходзімся ля падножжа вулкана. На ім растуць кветкі і пасвяцца козы. Толькі застылыя ў падножжа шлакавыя лавы прамаўляюць пра тое, што было. I чуем пад зямлёй няўломнае трымценне.
Тыя застылыя лавы мінуўшчыны — гэта крыжы па лясах, стаўляныя загінуўшым у барацьбе з дыверсійнымі бандамі паліцыянтам, гэта людскія праломіны пад стрэхамі сялянскіх хацін, праломіны сярод людзей, якіх выбухі Еўраазіі змялі, ці вымелі. Гэта крывае апавяданне, што дыхае злачынствам усходу, пасля якога ў душах людзей засталіся глыбокія раны.
Трымценне тое няўломнае — часам гэта прыведзены на стражніцу КОПУ[1] індывідуум, які імкнецца за драты, гэта няўлоўныя чуткі, што невядомымі шляхамі раптоўна паўзуць па вёсках, гэта прадуманая дыверсія, якая знянацку насычае камуністычнымі настроямі нашыя камунікацыйныя артэрыі, нашы вузлавыя пункты.
- Жанр
- Приключения
- Перевод
- Фелікс Янушкевіч
- Год написания
- 1937
- Издание
- Віктар Хурсік, Мінск, 2009
- ISBN
- 978-985-6888-11-6
- Язык
- be
- Размер FB2
- 2,3 МБ
- Добавлена