Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Скачать
Начало книги
Верш розьніцца ад прозы тым, што мае ў сабе нейкі дадатковы імпульс. Радок вершу нагадвае пушчаную стралу, часткі стралы адпавядаюць адзінкам радка. Нездарма Алесь Разанаў адзін з сваіх зборнікаў назваў «Вастрыё стралы». Бо нават сэнс вершу такі самы няўлоўны, як тое вастрыё, дзе зьмяшчаецца ня менш як паўтузіна думак. А Аляксандар Пушкін у мініятуры «Празаік і паэт» дасьціпна апісаў вершаваньне:
Як выразіць гэты рух у ясных і вабных панятках? Некалі Зэнон Элейскі, каб паказаць складанасьці ўсякага руху, прыдумаў чатыры апорыі, ведамыя сёньня як Дзяльба, Ахілес, Страла, Бегі. У Арыстотэля, празь якога яны захаваліся, гэтых вобразных найменьняў апорыяў няма і Страла, як найпрасьцейшая з усіх, успамінаецца першаю. Таму я дазволю сабе памяняць іх парадак ды задзіночыць вобразнасьць. Уявім сабе стралу, што можа ляцець бясконца, і пакажам апорыі яе лёту:
1. Страла. Пушчаная страла стаіць, бо час яе лёту складаецца з процьмы нерухомых «тут», якія яна займае.
- Жанр
- Научная литература, Литературоведение
- Год написания
- 2009
- Язык
- be
- Размер FB2
- 297,6 КБ
- Добавлена