Пляц Волі

Алесь Пашкевич

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Ішоў дождж — той, што можа быць толькі ў Фларыдзе і толькі на пачатку лістапада: густы, неашчадны. Спорна грукацеў па даху, шаргацеў па шыбах, зацякаў у душу…

Яшчэ з лета Алесь Хведаравіч — сам не свой. Непакоіцца, не спіць, а да ўсяго — сэрца кволіцца пачало, яго старэчае спрацаванае сэрца. Пэўна, апошнія месяцы разменьвала, бо з чаго гэта сярод восені — акурат на Дзяды — пачалі стукацца ў памяць сябры і знаёмцы, з якімі даўно ўжо развітаўся й якія ўжо даўно пакінулі турботны свет? А гэтыя цугі ўспамінаў, згадак, трызненняў — з далёкага, нават мройнага. Асабліва ў такія вось ночы — дажджлівыя, беларускія…

А калі аціхае наўкола — узрушвае штось, заве таемна-зманліва. І так, ды так салаўінага спеву хочацца — маладога вясёлага!

Дзіўна..

Калі яго паласаваў боль, ён стойваўся і трываў, калі яму станавілася няўсцерп — стомна ўсміхаўся…

Калісьці сябар (па працы на амерыканскіх каменяломнях) прывёз яму магнітафонны запіс салаўіных спеваў — надарылася была такая магчымасць, праязджаў праз Беларусь. І прыпыніўся ў прысадах пад Мінскам, птушак падпільнаваў, ― з ягонай просьбы…

Читать дальше →

Жанр
История
Язык
be
Размер FB2
1,6 МБ
Добавлена