Пастка

Александр Харитонович Осипенко

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Нарэшце прыслалі дакументы. Можна было ісці ў горад. Але мне захацелася яшчэ раз сустрэцца з Надзяй.

Я ўбачыў яе дзён пяць назад праз акно. Надзя ішла побач з сіваватым, каржакаватым чалавекам, які нёс за плячыма два рэчавыя мяшкі, а яна два аўтаматы, нямецкія, кароценькія, з адагнутымі ўніз касетамі. За імі зморана плялося трое хлопцаў.

— Хто гэта? — спытаў я ў Вілюгі.

— Падрыўнікі Мухіна... Той сівы — сам Мухін.

— А жанчына?

— Падрыўніца. Аксана.

— Мы з ёю вучыліся ў адной школе,— сказаў я, спадзеючыся ўразіць Вілюгу, але ён не здзівіўся.— Тады яна была Надзя Крынка, і я кахаў яе.

— Ясна,— абыякава сказаў Вілюга.

Ноччу я знайшоў хату, дзе спыніліся падрыўнікі,— яны спалі на сене пад паветкай. Надзі не было. Яна лягла ў хаце. Я папрасіў аднаго з хлопцаў паклікаць Аксану.

Яна выйшла не хутка, хвілін праз пятнаццаць, калі не болей — мне ўжо надакучыла чакаць. Я думаў, што Надзя ўзрадуецца, але яна толькі спытала: «Адкуль ты, як з неба зваліўся?»

Читать дальше →

Жанр
Советская классическая проза
Язык
be
Размер FB2
653,4 КБ
Добавлена