Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке)

Владимир Алексеевич Орлов

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Бывайце, заходнебэрлiнскiя дворнiкi! Калi б ты гаварыў па-нямецку, дык растлумачыў бы iм, што больш за ўсё на сьвеце яны падобныя да беларускiх акадэмiкаў i членкараў i, пакiнуўшы за дзьвярыма канфэрэнц-заляў свае мудрагелiстыя прычындалы, маглi б сьмела займаць месца ў прэзыдыюмах.

Бывайце, белазубыя гандляры-туркi з пляцу каля Брандэнбурскае брамы з вашымi мэдалямi "За взятие Берлина" (вас можна было б таксама ўзнагароджваць iмi, бо Бэрлiн зь ягонымi 250 тысячамi малаазiйцаў - трэцi пасьля Стамбулу й Анкары турэцкi горад сьвету), са значкамi "Победитель соцсоревнования" й партабакамi з "Пагоняй" вытворчасьцi Полацкага лiцейна-мэханiчнага заводу па пяць марак за штуку.

Бывайце, бэрлiнскiя немкi! З кожным пражытым годам вы робiцеся толькi больш прывабныя, каб у старасьцi кожная ператварылася ў прыгажуню.

Бывайце, бэрлiнскiя турчанкi! Карыстайцеся са свае смуглявае маладосьцi, бо з вамi з кожным пражытым годам адбываецца штосьцi адваротнае.

Читать дальше →

Жанр
Проза
Язык
be
Размер FB2
15,3 КБ
Добавлена