
Танцы над горадам
Скачать
Начало книги
Гэтая гісторыя пачалася вельмі даўно, калі я быў яшчэ неўміручы. Зрэшты, як і ўсе навокал: сябры, бацькі, настаўнікі. Калі смерць існавала, то — недзе на іншай планеце.
Успамін надзвычай выразны і востры — шматколерны, з жывымі гукамі і пахамі.
Я прачынаюся — нібыта вынырваю з утульнай зялёнае глыбіні — і не магу ўцяміць, чаму я, цалкам апрануты, сяджу на лавачцы ў нашым двары. Навокал цёплая травеньская ноч і — неверагодная цішыня, што пахне зацвілым белым бэзам. Мама трасе мяне за плечы, ейныя вусны варушацца, ды я нічога не чую, усё адбываецца, як у нямым кіно. І раптам, быццам з вушэй выліваецца вада, пакрысе вяртаецца слых. У зарасніку бэзу шамаціць ветрык, здалёк азываецца цягнік…
У цішыню ўрываецца мамін голас. Сынок, Уладзя, куды ты сабраўся? — скрозь слёзы паўтарае мама. Яна ўжо не трасе мяне, а гладзіць па галаве. Мама ў сваім улюбёным бэзавым швэдры. Побач у сіняй начной піжаме — тата.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза, История
- Издание
- 2017
- Язык
- be
- Размер FB2
- 467,2 КБ
- Добавлена