Сiбiрская аповесць
Скачать
Начало книги
Загадкавае слова "Сiбiр" жыццёвыя вятры ўпершыню закiнулi ў маю свадомасць, калi я меў гадоў пяць ад нараджэння, а да нашых полацкiх суседзяў прыехаў з гэтага самага "Сiбiру" нейкi крэўны.
Сiбiрскi сваяк выцягнуў з вагона багаж i ўбачыў на пераходзе праз чыгуначную каляiну папярэджанне: "Сцеражыся цягнiка!" Зацкавана азiрнуўшыся, ён выплюнуў з рота "беламорыну" i, схапiўшы валiзы, вомегам кiнуўся далей ад вакзала i ад сцiжмы беларускiх зладзюгаў-цягнiкоў, гатовых вокамгненна прыставiць ягонаму майну ногi.
Гэтую показку на нашай вулiцы не распавядаў хiба што глуханямы дзед, якi жыў са сваiмi двума тузiнамi катоў каля пампоўнi. Слухачы дралi смехам бакi, i я рагатаў разам з усiмi, хоць напачатку - адно за кампанiю, бо, што такое "цягнiк", ведаў не лепей за сiбiрскага чалдона.
Згадка пра маю першую сустрэчу з Сiбiрру твар у твар пахне не кедравай жывiцаю i не гарачымi пельменямi, а - свежай чалавечаю юшкай.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза, История
- Язык
- be
- Размер FB2
- 87,8 КБ
- Добавлена