Рэквiем для бензапiлы (на белорусском языке)

Владимир Алексеевич Орлов

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

У даўно адляцелую ў вырай восень я сустракаўся з жанчынаю, ад якой у пэўны момант нашых спатканняў абавязкова чуў, што, калi я маўчу, яна думае, нiбыта патрэбная мне толькi дзеля аднаго. Яна гатавала добры глiнтвейн i валодала яшчэ некаторымi рэдкiмi якасцямi, а таму, унiкаючы непераканаўчых апраўданняў, яе дзяжурную просьбу не маўчаць я звычайна выконваў.

Трэба прызнацца, што метафiзiчныя разважаннi пра мастацтва як санкцыянаваную галюцынацыю альбо пра сон як анклаў смерцi, дзе мы вучымся будучаму дасканаламу сну, не выклiкалi ў яе прылiву цiкавасцi, i, каб запаўняць тыя прамежкi часу, калi мы не займалiся нечым больш iстотным, была вынайдзеная простая, але надзейная схема. Я апавядаў ёй розныя займальныя гiсторыi. Спачатку ў ролi iх герояў фiгуравалi калегi, потым унiверсiтэцкiя выкладчыкi i аднакурснiкi, а паколькi восень стаяла сырая i халодная i нашы маладыя iстоты зноў i зноў прагнулi глiнтвейну, рэтраспекцыi хутка дасягнулi тэрыторыяў дзяцiнства, i мая сяброўка пачула пра Юрку Весялова.

Читать дальше →

Жанр
Проза
Язык
be
Размер FB2
35,0 КБ
Добавлена