
Заручыны Паўлінкі
Скачать
Начало книги
Госьці, музыкі.
Сцэна наладжана гэтак сама, які і у "Паўлінцы" Купалы, значыцца: абшырная сьвятліца з дзьвярмі галоунымі і у бакоўку. Вокны выходзяць у сад. На сцэне стол, лавы, табурэцікі, куфар.
На сьценах абразы.
Дзеецца усе у апошнія гады перад вайной.
Паўлінка і Альжбета.
ПАУЛІНКА.
(сядзіць адна задумаўшыся ля вакна і глядзіць уперад).
АЛЬЖБЕТА.
(уваходзіць)
Паўлінка! Што-ж ты тут сядзіш, вочы вытарашчыўшы, як сава! Вось лепш ідзі, памажы мне. - работы шмат...
ПАУЛІНКА.
Ах, мамка! не чапайце мяне! Не ў галаве мне цяпер работа!
АЛЬЖБЕТА.
А што-ж у цябе ў галаве?-Якім Сарока?..-Эх, Паўлінка! лепш выкінь яго з галавы! Калі яго пасадзілі ў вастрог, дык ужо хутка з іхніх кіпцяў ня выкарабскаецца. Папасьці туды лёгка, а вырвацца трудна.
ПАУЛІНКА.
Ах, мамка! ён-жа нічога благога не зрабіў. Ён толькі хацеў дабра для народу!
АЛЬЖБЕТА.
Э, нешта мусіць гэткае было, за што трэ' было пасадзіць у турму. Без агня дыму не бывае. Кожны з іх гэтак кажа, што хоча дабра для народу, а тут-бач-адны кажуць, што намаўляў, каб паноў выганяць, а іншые - што кажа бяз шлюбу трэба жыць! Як-жаж так: бяз шлюбу або без паноў жыць?! Гэта неяк не палюдзку.
- Жанр
- Драматургия
- Издание
- Друк, Вільня, 1921
- Язык
- be
- Размер FB2
- 64,3 КБ
- Добавлена