Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)
Скачать
Начало книги
У лютым гэтага года, у пятнiцу вечарам Фрэнсiс Кiнг задрамаў адразу ж, як толькi цягнiк адышоў ад трыццатай стрыт, i праспаў бы ўсю дарогу да Паолi, каб не Джо Дайберт. Джо Дайберт паволi патрос яго за плячо.
- Прачнiся, Фрэнсiс, - сказаў Джо Дайберт. - Пакажы мамачцы вочкi.
- Га?.. А, прывiтанне, Джо. Што, прыехалi? - схамянуўся Фрэнсiс Кiнг.
- Думаю, сам разбярэшся. Што ты такое сёння з'еў у абед, хлопча? спытаўся Джо Дайберт.
Яны ўдвух выйшлi са станцыi. Iшлi нага ў нагу, але моўчкi, пакуль не выйшлi на двор.
- Падвезцi пад гару?
- Не, дзякуй, - сказаў Фрэнсiс Кiнг. - Да заўтра.
- Заўтра субота. Заўтра не ўбачымся.
- А што сёння еў у абед ты? Мы мяркуем прыехаць заўтра да вас на вячэру. Асцеражней едзь, мiстэр Дайберт. Асцеражней едзь. - Фрэнсiс Кiнг наставiў каўнер, нацягнуў пальчаткi. Але цяпер, калi ён застаўся адзiн, яму стала млосна ад думкi, што трэба iсцi пехатой пад гару да Кардзiф-роўд. Iсцi было недалёка, тры кварталы, i, пэўна, не адну тысячу разоў ён праходзiў iх, нават не заўважаючы; тым не менш цяпер яго ногi важылi тону. У яго не кружылася ў галаве, ён не адчуваў нiякага болю. Проста захацелася пастаяць тут некалькi хвiлiн.
- Жанр
- Проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 10,7 КБ
- Добавлена