
Папулярная музыка зь Вітулы
Серия: BYBOOKS
Скачать
Начало книги
Начлег у пакоі зь бярвеньня выдаўся надзвычай халодным. Калі запішчаў мой дарожны будзільнік, я рыўком сеў, разьвязаў спальны мяшок і высунуў руку ў марознае вугольле ночы. Пальцы пачалі блукаць па негабляваных дошках падлогі, сярод запалак і пяшчынак; у шчыліны паміж масьніцамі задзімаў вецер. Урэшце я намацаў халодную плястмасу гадзіньніка ды націснуў на кнопку.
Нейкі час я ляжаў нерухома, у паўдрымоце, раскрыжаваны на камлюку, з рукою, пагружанаю ў мора. Цішыня. Мароз. Частае дыханьне ў разрэджаным паветры. Ва ўсім целе хаваўся фізычны боль, нібыта я ўсю ноч ляжаў і напружваў цягліцы.
У гэты момант я ўявіў, што памёр.
Цяжка апісаць, што я перажыў. Цела нібыта спустошылі. Я акамянеў, ператварыўся ў бясконца вялікі халодна-шэры мэтэарыт. А глыбока ўсярэдзіне, у паражніне, стаілася нешта чужароднае, даўгаватае й мяккае, нешта арганічнае. Чалавечы труп. Гэта быў ужо ня я. Я зрабіўся каменем, я проста ахінаў гэтую астылую форму, як велічэзны, наглуха зачынены гранітны саркафаг.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Перевод
- Вольга Цьвірка
- Оригинальное название
- Populärmusik från Vittula
- Издание
- Логвінаў, Мінск, 2010
- ISBN
- 978-985-6901-75-4
- Язык
- be
- Размер FB2
- 824,6 КБ
- Добавлена