Обложка книги «Тарэадоры з Васюкоўкі»

Тарэадоры з Васюкоўкі

Всеволод Зиновьевич Нестайко

Серия: Тореадоры из Васюковки, книга 1

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

— От злыбеда, авантурыст смаркаты! Ванька-а! Вылазь зараз жа! Бо такога дам кухталя — тыдзень будзеш чухацца! Вылазь, чуеш!

Мы ляжым у густым бур'яне за клуняй, уткнуўшыся ў зямлю насамі, і не дыхаем.

— Вылазь, антыхрыст, бо горш будзе! Ты ж мяне знаеш!

— Знаю, знаю, — ледзь чутна ўздыхае мой сябар і нарэшце асмельваецца падаць голас.

— Дзеду, — жаласна адклікаецца ён.

— Давай-давай!

— Дзеду, — яшчэ жаласлівей паўтарае мой сябар, — вы адыдзіцеся за хату, мы вылезем. Бо ж будзеце біцца.

— Яны мне яшчэ ўмовы ставяць, падшыванцы! Ану, вылазьце!

— Ды мы ж не хацелі. Мы ж хацелі метро. Такое, як у Кіеве.

— Я вам дам мятра! Я вам такога мятра дам, што...

— Мы ж не ведалі. Мы зараз усё закідаем — нічога й відна не будзе. Адыдзіцеся, дзеду.

Доўга яшчэ ідуць перагаворы. Нарэшце дзед у апошні раз вылаяўся, закашляўся, плюнуў і пасунуўся за хату.

Мы вылазім з бур'яну.

Каля хлява нас сустракае гугнявым рохканнем пяціпудовая свіння Манюня, брыдкая і плямістая, як геаграфічная карта.

Читать дальше →

Жанр
Детская проза: приключения, Детская проза: юмористическая, о школе и школьниках
Перевод
Валянціна Коўтун
Издание
Юнацтва, Мінск, 1986
Язык
be
Размер FB2
1,3 МБ
Добавлена