Обложка книги «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Владимир Прокофьевич Некляев

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Першы тралейбус пах свежавымытым жалезам і ранішнім халадком.

У ранішнім халадку плаваў водар пралесак, бо пачыналася вясна.

Пралескі, трохі падвялыя, ляжалі на заднім, запырсканым вадой сядзенні. Кандуктарка глядзела на іх і ўсміхалася.

У тралейбусе радавалася радыё, што раніца. “У сталіцы савецкай Беларусі сем гадзін, — сказала яно святочным голасам, і кандуктарка зірнула на гадзіннік. — Добрай раніцы, таварышы! Перадаем навіны. Учора Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Міністраў СССР таварыш Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў даслаў ліст вучням нью-ёркскай школы”.

У дынаміку пстрыкнула — і дыктар змоўк.

— Добрай раніцы, таварышы! — падрабляючыся пад радыё, голасам дыктара павітаўся кіроўца тралейбуса. — У сталіцы савецкай Беларусі сем гадзін. Наш тралейбус адпраўляецца па маршруце вакзал — абсерваторыя.

“Пстрык” — вярнуўся дыктар.

“Дарагія амерыканскія школьнікі! — напісана ў лісце. — Вы паведамляеце, што ў вашай школе вучыцца каля дзвюх тысяч чалавек, хлопчыкаў і дзяўчынак розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Спадзяюся, што гэта не замінае вам разам дружна вучыцца, весела гуляць і спяваць звонкія песні. Хачу паведаміць вам, што ў нашай краіне радасна і шчасліва жывуць і разам працуюць людзі многіх нацыянальнасцяў. Іх аб’ядноўвае агульнае імкненне жыць у міры і сяброўстве з усімі народамі зямлі”.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Паперус, Мінск, 2012
ISBN
978-985-90307-1-0
Язык
be
Размер FB2
866,1 КБ
Добавлена