Злыя нявесткi i хiтры дзед (на белорусском языке)
Скачать
Начало книги
У нашай вёсцы стаяла на выгане пекная хатка з садам. У ёй калiсьцi жыў стары Мацей. Быў ён чалавек працавiты, завёў добрую гаспадарку, дачакаўся сыноў i спадзяваўся правесцi сваю старасць аж да самай смерцi шчаслiва.
Але дарэмная была надзея яго. Сыны пажанiлiся, прыйшлi ў хату нявесткi, i шчаслiвае жыццё старога скончылася.
Злыя нявесткi садзiлi Мацея на канцы стала, кармiлi яго скарынкамi хлеба; але дзед ад гэтага не толькi не хварэў, а неяк папраўляўся нават; бывала, размочыць свае скарынкi ў бацвiннi ды цешыцца, як маленькае дзiцё, што яго гэтак кормяць.
Надаела гэта нявесткам, i ўрадзiлi яны паслаць старога да арганiстага, каб навучыўся там чытаць ды вучыў бы пасля вясковых дзяцей i хлеба дарма не еў бы.
Шкода сынам бацькi, але з бабамi рады не было; пасадзiлi Мацея на воз, заплакалi з iм разам i павезлi з хаты.
У арганiстага навука старому не давалася. Бывала, арганiсты кажа "а", а ён не дачуе i крычыць "га"; тон кажа "у", а ён - "ву". I па месяцы бескарыснай навукi сказаў яму арганiсты:
- Жанр
- Русская классическая проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 4,7 КБ
- Добавлена