З сон-травою...

Ганна Навасельцава

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Я заўсёды ведала, што самая зманлівая ва ўсім белым свеце — сон-трава. Сасніць яна табе тое, што хочаш убачыць, сасніць — і ты паверыш у гэта. Як у сапраўднасць. Не бяры ў рукі сон-травы, не пускай да сябе зманлівых сноў. Не трэба яны, чарадзейныя, падобныя да забытай мары. Я аніколі не брала ў рукі сон-травы, хоць верыла і чарадзеіла, марыла і сніла. І заўсёды хацела пабачыць тое, у што проста не змагу паверыць. Як жа можна паверыць у тое, чаго няма? Як можна?

Але аднойчы не маёй воляй сон-трава апынулася ў маіх руках. І здзейснілася маё жаданне. Здзейснілася, каб паказаць мне, што сон-трава — моцная. Вельмі моцная. Шмат мацнейшая, чым здаецца. Я доўга, доўга сніла.

...Так слаўна жыць у сінім чарадзейным лесе. Мовяць табе дрэвы і птушкі. Мовяць і самі разумеюць цябе, не чужую для іх, чаканую. Тут — суладдзе, якога нішто не зможа парушыць. Адно не сябруй з сон-травою, якой у сінім лесе так многа. Куды ні кінь вокам, усюды — яна. Шэпча табе начнымі зорамі: «Думаеш, гэты лес завецца сінім ад таго, што ясна-срэбны ў водблісках зор?» Ад чаго ж яшчэ. «Сарві мяне, раскажу табе праўду.» Ды якую праўду? І так ясна ўсё. Раніцай узіраешся ў плыткае крынічнае люстэрка, а сон-трава зноў сваё: «Думаеш, гэта адзінае люстэрка, якое не даецца ў рукі? Ведала я аднаго чарадзея, які з бяздонных вод і сінечы неба адліў самае дзівоснае люстэрка на свеце». Не веру табе, ты — мройлівая. «Мне ж не вер. Павер беламу свету. Сарві мяне — і дазнаешся пра ўсё.» А вечарам, калі так ціха шэпчуць пра жаданы сон іскрыстыя росы, зноў не маўчыць сон-трава: «Выпі расы, што сабрала ў мяне. Аддам табе ўсе свае чары. Свае і сястры маёй — пералёт-травы. І зможаш стаць веднай ды шчаслівай, зможаш выйсці з зачараванага сіняга лесу».

Читать дальше →

Жанр
Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Язык
be
Размер FB2
72,5 КБ
Добавлена