Бурлівая крыніца

Ганна Навасельцава

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Я бягу ў далёкі, нязведаны свет. Хачу збегчы адсюль, збегчы ад пакут, пазбыцца гора... Мінаю квяцістыя берагі, поўныя радасці, поўныя вясёлай пацехі. Гэта няпраўда, што я некалі там была. Смяшлівая, бесклапотная. Ці даўно? Не ўспомню. Адбіваюцца ў плыткай вадзе лёгкія аблокі. Узіраюцца ў празрыстую плынь. І толькі я адна ведаю, толькі я адна бачу, што хаваюцца за аблачынкамі і прагныя, і страшныя... Не глядзіцеся, красуні, у празрыстыя люстэркі. Не вы адны любуецеся сваёй прыгажосцю. Лёгка схіліцца над крынічнай вадою, толькі нялёгка развітацца. Струменю ваду, збіваю люстраныя адбіткі шчаслівых твараў. Не хачу, каб іх пабачылі тыя, прагныя...

— Сама не хочаш бачыць, — шэпчуць мне аблокі, якія плывуць-бягуць за мною ўслед. — Балючы табе гэты напамін. Табе, злой бурлівай крыніцы...

Ускіпаю хвалямі ад такіх слоў. Бурлівая, гэта праўда. Але адкуль вам уведаць, ад чаго мне балюча. Як дазнацца вам, чаго напраўду мне зусім не хочацца бачыць? Не адгадаеце маіх дум, не зведаеце маіх мараў, не спазнаеце майго гора. Маё яно, толькі маё...

Читать дальше →

Жанр
Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Язык
be
Размер FB2
44,3 КБ
Добавлена