Над ціхаю Віццю

Иван Яковлевич Науменко

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Юрка ехаў на рачулку Віць, на балотную гідраметстанцыю, куды яго накіравалі працаваць пасля заканчэння тэхнікума. Ён злез з пасажырскага поезда ў Бабінавічах, і толькі паспеў паставіць куфэрак на платформу, як паравоз свіснуў і вагоны паплылі далей. Дарогі да Віці Юрка не ведаў.

На лавачцы каля станцыйнага памяшкання сядзела тры дзяўчыны. Яны лушчылі гарбузікі і, не хаваючы сваёй цікаўнасці, ва ўсе вочы разглядалі хлапца.

Юрка вагаўся — ісці да дзяўчат ён не адважваўся. Але паратунку не было, трэба было ў каго-небудзь спытаць пра дарогу.

Хлопец выцер хустачкай узмакрэлы твар і падышоў да дзяўчат. Бялявенькая, што сядзела з самага краю, хіхікнула і адвярнулася за спіну суседкі.

— Сціхні, Люська, не люблю. — Люсіна суседка злёгку штурхнула дзяўчыну. Яна, відаць, была старэйшая і сур’ёзна паглядала на Юрку.

— Ад вадакачкі трубы да Віці пракладзены, — тлумачыла яна. — Таму да самай рэчкі насып ідзе, ён ляжнёўкай называецца. Толькі цяпер ваду не пампуюць...

Читать дальше →

Жанр
Советская классическая проза, Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Язык
be
Размер FB2
660,2 КБ
Добавлена