Сямейны партрэт на фоне эпохі

Татьяна Михайловна Мушинская

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

І снуюць на свеце дзве таямніцы. Магутныя і страшныя ў сваёй агромністасці і неспасцігальнасці. Нараджэнне і смерць.

Калі ў чэрвені 2018 года памёр мой бацька, Міхась Мушынскі, яго сыход стаў сумнай і горкай падзеяй для беларускай культурнай грамадскасці. Уражвае нават пералік ягоных «тытулаў» і праяў грамадскага прызнання. Член-карэспандэнт Акадэміі навук, доктар навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Пэўны час старшыня Экспертнага савета ВАКа па філалогіі. Па сутнасці, адзін са стваральнікаў беларускай навуковай школы, звязанай з тэксталогіяй і выданнямі класікаў. Ён заўжды меў высокі аўтарытэт і бездакорную навуковую рэпутацыю. Бацька пражыў доўгае па цяперашніх мерках жыццё — 87 гадоў, паспеў за гэты час неверагодна многа. Столькі хапіла б на біяграфіі некалькі значных асоб.

Сыход блізкага і роднага чалавека — моцнае ўзрушэнне для сям’і і блізкіх. Татальны псіхалагічны землятрус. Калі мяняецца ўспрыманне самых простых, банальных рэчаў. Усведамленне незваротнасці падзеі ўздымае на паверхню такія пласты даўніх успамінаў, пра якія ты даўно забыў. Каб крыху прыцішыць душэўны боль, захацелася згадаць радаснае і светлае. Абмаляваць рысы характару і малавядомыя сітуацыі. Згадаць дасціпныя сказы і глыбокія па сэнсе думкі. Яны могуць паступова згубіцца ў плыні часу, у плыні падзей на першы погляд, істотных, але па сутнасці малаважных. Занатаваць іх для сябе, а мо і для гісторыі.

Читать дальше →

Жанр
Биографии и мемуары: прочее
Язык
be
Размер FB2
241,3 КБ
Добавлена