Восень у Вільні

Винцес Леонидович Мудров

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Сцёпка Гіль, трыццацігадовы светлавалосы мужчына, замкнуў дзверы, спрытна збег па прыступках і нечакана застыў у непаразуменні. Згадаў, што сястра прасіла прыхапіць для маці начную кашулю. Вярнуўшыся, доўга поркаўся ў шафе, шукаючы тую кашулю, урэшце знайшоў і, пхнуўшы ў торбу, ізноў падаўся з кватэры.

Хоць і кажуць, што вяртацца — кепская прыкмета, але праз пару хвілін Сцёпку, можна сказаць, падваліла шчасце. Выходзячы з пад’езда, ён лоб у лоб сутыкнуўся са сваім прыяцелем Лёшкам Ігнацёнкам. На твары Лёшкавым блукала прытоеная ўсмешка, а за спінаю дружбак нешта прыхоўваў.

— Ану, заплюшч вочы, — з радасцю ў голасе выдыхнуў Лёшка.

— На якую халеру? — без усялякай радасці, нават з незадаволеннем у голасе азваўся Сцёпка.

— Заплюшч, заплюшч…

Гіль змежыў павекі, а калі зірнуў на свет, дык убачыў мышастага колеру кніжку з вясковымі хатамі на вокладцы.

— Та-к… «Сцяпан Гіль»… «Красавіцкі дождж»… «Апавяданні», — з робленай патэтыкай прачытаў Лёшка, і Сцёпка, схапіўшы таго за локаць, з хваляваннем працадзіў:

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
2020
Язык
be
Размер FB2
915,7 КБ
Добавлена