Прылiў (на белорусском языке)
Скачать
Начало книги
- Скiнуць маску? - сказаў Бертран Шмiт. - Няўжо вы думаеце, што часта скiдаць маску разумна i пажадана. Я лiчу наадварот, апроч некалькiх рэдкiх выпадкаў дзiвоснага сяброўства, толькi маскi, iменна маскi, робяць цярпiмым жыццё ў грамадстве... Калi абставiны складуцца так, што хто-небудзь у нас раптам выкажа ўсю праўду тым, ад каго ён звычайна яе хаваў, вельмi хутка ён раскаецца ў сваёй безразважнай шчырасцi.
Крысцiян Менетрые падтрымаў:
- Я памятаю адну аварыю ў Ангельшчыне... Чалавек дзесяць шахцёраў засталiся ў забоi, адрэзаныя ад свету выбухам руднiковага газу. Праз тыдзень, страцiўшы надзею на ратунак, чакаючы смерцi, яны пачалi спавядацца ў сваiм самым iнтымным... Вы ўяўляеце тон: "Так i быць, раз усё роўна канец, я не хачу памерцi, не прызнаўшыся..." Потым нейкiм чынам iх усё ж выратавалi... Пасля чаго яны старалiся не сустракацца. Кожны з iх iнстынктыўна пазбягаў людзей, якiя ведалi больш, чым гэта дапускалася. Маска была зноў надзета, i грамадскi спакой захаваны.
- Жанр
- Классическая проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 26,9 КБ
- Добавлена