Добры вечар, дарагая (на белорусском языке)

Андрэ Моруа

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

- Ты куды, Антуан? - запытала мужа Франсуаза Кеснэ.

- Пайду на пошту. Здам заказное i выведу пагуляць Маўглi... Дождж перастаў. Хмары над Ментонай распаўзлiся. Бярэцца на пагоду.

- Доўга не баўся. Я запрасiла на абед Сабiну Ламбер-Леклерк з мужам... Ну так, я прачытала ў "Эклерэры", што яны прыехалi ў Нiццу на некалькi дзён. Вось я i напiсала Сабiне...

- Ах, Франсуаза! Навошта?.. Палiтыка, якую праводзiць яе муж, мне агiдная, i сама Сабiна...

- Не бурчы, Антуан... Ты ж не скажаш, што Сабiна табе не падабаецца!.. Да таго як мы пажанiлiся, яе лiчылi тваёй нявестай...

- Вось iменна... I яна мне нiколi не даруе, што я аддаў перавагу табе. А потым я гадоў пятнаццаць яе не бачыў; цяпер яна, мабыць, дзябёлая матрона...

- I зусiм яна не матрона, - адказала Франсуаза. - Сабiна толькi на тры гады старэй за мяне. I ва ўсякiм разе шкадаваць позна ўжо... Сабiна i яе муж будуць тут а восьмай гадзiне.

- Ты хоць бы параiлася са мной... Чаму ты так зрабiла?.. Ты ж ведаеш, што мне гэта непрыемна.

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза
Язык
be
Размер FB2
20,6 КБ
Добавлена