Часовы прыпынак (на белорусском языке)
Скачать
Начало книги
- Самае дзiўнаё здарэнне ў маiм жыццi? - запытала яна. - Вы паставiлi мяне ў тупiк. У маiм жыццi было шмат усякiх здарэнняў i прыгод.
- I, мабыць, яшчэ будуць.
- О не! Я старэю, не лятаю арлом пад нябёсамi... Iначай кажучы, мне патрэбен спакой... Мяне цалкам задавальняе, калi я вечарам застаюся адна i магу перачытаць даўнейшыя лiсты альбо паслухаць пласцiнку.
- Быць не можа, каб ад вас адвярнулiся кавалеры... Ваш твар захаваў усю сваю прыгажосць, а сляды багатага вопыту i, магчыма, перажытых пакут нават надаюць яму нешта ўзвышанае... Гэта чаруе, прываблiвае...
- Ласкавае слова прыемна чуць... Так, у мяне яшчэ ёсць паклоннiкi. Але бяда ў тым, што я iм не веру. На жаль, я надта добра ведаю людзей: пакуль дабiваюцца, гараць як агонь, потым абыякавасць... альбо рэўнасць. I я сабе кажу: нашто мне яшчэ раз ублытвацца ў камедыю, развязка якой мне зараней вядома?.. У маладосцi - iншая справа. Кожны раз мне здавалася, што я знайшла чалавека цудоўнага, якi мяне вырве з няпэўнасцi. Я iмкнулася да яго з чыстым сэрцам. Ды вось, усяго пяць гадоў назад, калi я пазнаёмiлася з Рэно, маiм мужам, у мяне было ўражанне быццам новы свет мне адкрыўся. Ён быў дужы, нават звераваты. Ён развеяў усе мае падазрэннi, смяяўся з маiх страхаў, з маёй пераборлiвасцi. Я ўбачыла ў iм збавiцеля. I зусiм ён не быў iдэальны культуры мала, грубасцi многа - але ён мне прынёс тое, чаго я нiколi не мела: цвёрдую глебу... Выратавальны круг... Ва ўсякiм разе, тады я так думала.
- Жанр
- Классическая проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 27,1 КБ
- Добавлена