Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)

Франсуа Шарль Мориак

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Божа, злiтуйся над аблуднымi мужчынамi i жанчынамi! О, Божа, няўжо могуць iснаваць пачвары перад лiкам тваiм...Ты, адзiны, хто ведае, чаму яны iснуюць, як сталi яны такiмi i як маглi яны ўратаваць сябе...

Шарль Бадлер

Тэрэза... Многiя скажуць, што цябе няма. Але я добра ведаю: ты ёсць. Шмат гадоў я сачу за табой, часта спыняю цябе на дарозе i зрываю з цябе маску.

Памятаю, яшчэ юнаком убачыў я твой бледны тварык з тонкiмi губкамi ў душнай судовай зале. Ты была сярод адвакатаў. Расфуфыраныя дамы жорстка ўпiвалiся ў цябе позiркамi. Болей жорстка, чым тыя, хто збiраўся судзiць цябе.

Потым, у вясковым маёнтку, ты з'явiлася перада мной у вобразе маладой нервовай жанчыны, якой абрыдзелi клопаты старых сваякоў i прастадушнага мужа. А тыя даўмецца не маглi.

- Што гэта з ёю робiцца? Мы ж далi ёй усё, што трэба для шчасця!

Колькi разоў пасля таго зачаравана назiраў я, як ты прыкладвала да прыгожага твару сваю крыху велiкаватую руку! Колькi разоў глядзеў я праз жывыя краты клеткi, што завецца сям'ёй, як ты пакутуеш там, нiбы ваўчыца ў няволi. I я лавiў тады на сабе твой злосны, сумны позiрк.

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза
Язык
be
Размер FB2
194,2 КБ
Добавлена