Клубок гадзюк
Скачать
Начало книги
Ты не паверыш сваім вачам, калі адамкнеш мой сейф і знойдзеш там на стосе каштоўных папер гэтае пасланне! Можа, было б лепш даверыць гэтае пісьмо натарыусу, і ён перадаў бы яго табе пасля маёй смерці; або пакласці ў шуфляду пісьмовага стала, — дзеці, ведама, кінуцца туды адразу, калі яшчэ мой труп не паспее і астыць. Але справа ў тым, што многа год пісаў я ў думках і зноў перапісваў гэты доўгі ліст, і шмат разоў бяссоннымі начамі мне ясна бачылася, як ляжыць гэты дакумент помсты і адплаты на палічцы пустога сейфа. Дакумент, які рыхтаваўся амаль паўстагоддзя… Супакойся. Зрэшты, ты ўжо супакоілася: «Усе паперы там, на месцы». Я нібы чую гэты твой радасны вокліч. Ты вярнулася з банка і, не адхінуўшы нават жалобнага вэлюму, крычыш дзецям: «Усе паперы там, на месцы!»
А так мала не хапіла, каб іх там не аказалася: я ўжо збіраўся зрабіць усё, што трэба. Варта было мне толькі захацець, і ў вас цяпер нічога не было б, акрамя дома і зямлі. На ваша шчасце, нянавісць мая патухла: я перажыў яе, хоць доўгі час быў перакананы, што гэта і ёсць маё самае моцнае, самае жывучае пачуццё… Але, прынамсі, на сёння яно пакінула мяне. І мне, старому, дабітаму чалавеку, сёння цяжка нават сабе ўявіць таго вар'ята, які цэлымі начамі не так абдумваў сваю помсту (гэтая бомба замаруджанага дзеяння была ўжо даўно зроблена з такой руплівасцю, што я ганарыўся ёю), як шукаў спосабаў пацешыцца ёю. Я хацеў тады дажыць да таго моманту, калі ты вернешся з банка і адамкнеш пусты сейф. Як бы ў вас усіх выцягнуліся твары! Трэба было толькі выдаць табе даверанасць на права адчыніць сейф не надта рана і не надта позна, каб пацешыць сябе апошняй радасцю і пачуць вашы безнадзейныя галасы: «Дзе каштоўныя паперы?
- Жанр
- Классическая проза
- Перевод
- Леанід Казыра
- Оригинальное название
- Le Nœud De Vipères
- Язык
- be
- Размер FB2
- 582,7 КБ
- Добавлена