Обложка книги «Пан Тадэвуш»

Пан Тадэвуш

Адам Мицкевич

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Задума напісаць "шляхецкую быліцу" у Адама Міцкевіча ўзнікла восенню 1831 года, калі адчайны пілігрым з Італіі дапаў на Пазнаншчыну, дзе яго напаткала пякучая вестка пра разгром Лістападаўскага паўстання. Роспач ад няўдачы (паэт спяшаўся прыняць удзел у барацьбе з царызмам са зброяй у руках), расчараванне ва ўяўнай еднасці кіраўнікоў, надзея на новы рэвалюцыйны ўздым палякаў - усё гэта на пазнанскай зямлі, прырода якой балюча нагадвала родныя наваградскія абшары, абвастрыла ў Міцкевіча настальгічнае пачуццё, якое і прывяло да задумы напісаць гімн-успамін пра вольны край, дзе жыло хоць трохі шчасця: край маленства. Памяць пра яго чалавек носіць у сэрцы са святой пашанай, як пілігрым жменю бацькоўскай зямлі. Бо чужына не грэе.

Глыбокай восенню 1832 г. Міцкевіч вярнуўся да ранейшага намеру і ў лісце сябру Стафану Гарчыньскаму 12 студзеня 1833 года паведамляў з Парыжа: "Паволі пішу вясковую паэму". Далейшае развіццё задумы можна прасачыць па чарнавых аўтографах паэмы і пісьмах творцы. Напісаўшы 4-ю песню, паэт лічыў працу амаль завершанай. Праз паўгода вымушанага перапынку над працягам "Пана Тадэвуша", скончыўшы 5-ю песню, у лісце да А. Адынца, удакладняў: "Засталося яшчэ тры". Пазней, на думку аўтара, памер твора не павінен быў перавысіць 10 песень, і ў такім аб'ёме "Пана Тадэвуша" рэкламавалі парыжскія кніжныя каталогі. Урэшце, з аўтографу бачна, што кніга 11 мела падзагаловак "Кніга апошняя". Дакладны памер шэдэўра не ўяўляўся, пакуль 13 лютага 1834 года геній не паставіў кропку і з радаснай палёгкай ад здзейсненага не ўсклікнуў: "Песень вялікіх дванаццаць!". Мо так доўга вымалёўвалася гэта агромністае палатно славянскага тытана, што падчас яго напісання аўтару мроілася, быццам жыве ў каханай Літве.

Читать дальше →

Жанр
Поэзия
Язык
be
Размер FB2
950,5 КБ
Добавлена