Обложка книги «Сад Замкнёных Гор»

Сад Замкнёных Гор

Сергей Леонидович Минскевич

Серия: Калекцыя беларускай фантастыкі

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Збудаваньне было шэрае, абшарпанае. Усюды валяліся адбітыя кавалкі тынкоўкі, бэтону, плястыку. Я ішоў, і пад падэшвамі сандаляў гучна вішчалі дробныя аскепкі крохкага сьмеціва. Празь некалькі мэтраў змрочны калідор паварочваў направа, і я нібы асьлеп. Тут не было ніводнай цэлай лямпы. Давялося выпрастаць рукі і паўбокам пацопацца ў цямнечу.

Сьцяна пацягнулася мокрая і сьлізкая, нібы па ёй толькі што прапоўз гіганцкі сьлімак.

У глухім тупіку далонь наткнулася на дратлівыя, быццам круглы надшпіль, скобы лесьвіцы.

Я на момант прыпыніўся: за сьпінай, дом, родныя, сябры, абавязковая праца, да якой прызвычаіўся, а там, наверсе, іншыя землі, чужыя народы, для якіх я таксама чужаніца. Прадчуваньне стрэчы зь невядомым бянтэжыла і хвалявала…

Трэба ісьці!

Уверх па строме!

Я ледзь не сарваўся, бо скобы хісталіся, а дзе-нідзе іх зусім не было. Я мусіў ускідваць ногі да самага падбародзьдзя, рэзка падцягвацца, выпроствацца на ўсю даўжыню рук.

Читать дальше →

Жанр
Фэнтези
Год написания
2004
Издание
Галіяфы, Мiнск, 2011
ISBN
978-985-6906-56-8
Язык
be
Размер FB2
311,3 КБ
Добавлена