Спадарыня Трынога

Екатерина Александровна Медведева

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

На досвітку, як заўсёды, Блерта выганяла статак.

Старая гуска махала крыламі, наклікаючы дождж, гусяняты і маладыя гусачкі спяшаліся за гусаком. Той ішоў паважна, матляючы кашальком, і касіўся на Блерту.

Багатыя гэта былі гусі, мясістыя, кожны насіў у кашальку залатую манету. Так прыгаворвала бабуля, і ў дзяцінстве Блерта аднаго разу паспрабавала гэту манету намацаць. Атрымала дзюбай па ілбе. І як крыўдна было даведацца, што ніякага золата няма, і не кашалёк гэта, а звычайная скураная зморшчына. А на лбе застаўся шнар-напамінак: не лезь туды, куды не просяць, не шукай тое, чаго няма.

Яна пляскала басанож па калюжынах і напявала. Раптам хтосьці паўтарыў яе песеньку на жалейцы.

Зарагаталі гусі, а Блерта агледзелася ў пошуках таго, хто так насмяшыў яе статак. Няўжо Пастух? А казалі, што замёрз у лесе ўзімку і больш не з’явіцца.

Ён быў патрапаны, кульгавы, незразумелага ўзросту.

Шчацінне з сівізной, а вочы — дзіўна яркія і маладыя, хадзіў жыва, ледзь не з падскокам, пасцёбваючы пугаўём па брудным, пабітым боце. Яго цураліся, а ён нібы і не заўважаў. Адзін-адзінюткі: ні сям’і, ні хаты, але быццам і не ў цяжар яму адзінота. Размаўляў са сваім рудым сабакам, паліў смярдзючы лясны тытунь і заўжды з’яўляўся нечакана, як чорт з табакеркі.

Читать дальше →

Жанр
Фэнтези
Язык
be
Размер FB2
68,4 КБ
Добавлена