Рыпучая хацінка

Екатерина Александровна Медведева

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Ненавіджу восень. Гідкі, слотны час. Толькі высунеш нос з хаты, як цябе ўмомант прадзьме, прамочыць, адхвошча ледзяным ветрам. Змерзлыя дрэвы, волкі мох, глейкі бруд сцяжынак. І нізкае неба правісла, як стары праціснуты матрац. Увесь час сыплецца з гэтага матрацнага неба воглая дажджлівая пацяруха. Яшчэ колькі такіх дзён — і я не вытрымаю. Завяду гадзіннік і сыду адсюль. Праўда, Клякса засмуціцца, бо не будзе каму лавіць для яго рыбу. Але потым звыкнецца з адзінотай і згаслым агменем, здзічэе і ператворыцца ў ляснога драпежнага ката.

Нібы пачуўшы мае невясёлыя думкі, Клякса заварушыўся за пазухай.

— Сядзі-сядзі, хутка ўжо прыйдзем, — эх, усё ж шкада будзе пакінуць яго аднаго ў халодным перадзімовым лесе.

Вецер зусім звар’яцеў. Мне ў твар паляцела брудна-бурае лісце. Скамечаныя хмары гультаявата паўзлі па сваіх справах, я поўз па сваіх, змоклы да ніткі і злы, як сабака. Нават як два — галодныя, злыя дварнякі. Зрэшты, у адрозненне ад дварнякоў, у мяне было сякое-такое жытло. Запалю ў печцы, абсушуся, гарачага пап’ю. Вядома, калі прадзіманая ўсімі вятрамі хацінка дазволіць мне развесці агонь.

Читать дальше →

Жанр
Современная сказка
Язык
be
Размер FB2
54,6 КБ
Добавлена