Чацвёрты, самы чароўны
Скачать
Начало книги
Мядункі не жадалі распускацца. «Пчолы зноў забяруць наш пылок», — нылі яны і ўпарта сціскалі пялёсткі. «У нас яшчэ не паспелі тычынкі», — бубнілі званкі і дэпрэсіўна гойдаліся на крывенькіх валасатых сцяблінках. Мак-самасейка і зусім адмовіўся размаўляць, адвярнуў бутоны і прыхаваў іх лісцікамі. Ільвіная зяпа пазяхала, не перастаючы, сон-трава бессаромна храпла, а світанак няўмольна набліжаўся.
Раставалі зоркі, ружавела неба, і вось ужо прычуліся крокі Лесніка. «Гэта што яшчэ за агіднасць?! Чаму паляна не гатовая да прыёмкі?! » — раздаўся яго грозны гулкі голас, ад якога кветкі распласталіся па зямлі, у жаху пакрыўшыся не ўласцівымі ім пухіркамі.
Лілле расплюшчыла вочы. Ну і ну... прысніцца ж...
Пацягваючыся і пазяхаючы, яна паплялася ў гасціную. Там каля стала клапатаў Нікчэмка. Расстаўляў кубкі, папраўляў абрус. Яго рука была перавязаная анучынай. І дзе ўжо паспеў парэзацца?
— Добрай раніцы! З днём нараджэння! — выклікнуў ён.
- Жанр
- Фэнтези
- Язык
- be
- Размер FB2
- 81,5 КБ
- Добавлена