Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Янка Мавр

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Дзень і ноч лютув пурга. Неба перамяшалася з зямлёй. Хоць у гэтую пару года на далёкай Поўначы сонца зусім не сыходзіць з неба, але тут, на зімоўцы, чацвёрты дзень працягвалася ноч. Будынкі зімоўкі на сваім вяку многа разоў бачылі пургу, але такой, як гэтая, мусіць, не бачылі. Уся зімоўка была занесена снегам. Нават галоўны двухпавярховы дом быў занесены з абодвух бакоў. Зімоўшчыкі, як відаць, за гэтыя дш не раз працярэблівалі выйсце з яго і праход да надворных будынкаў, але снег усё роўна засыпаў іх зноў. Толькі мачта радыёстанцыі ўздымалася ўверх. I з гэтай мачты ляцелі на Вялікую зямлю радыёхвалі:

«Трэці дзень у нас пурга, Гідролаг Кузьменка пры смерці. Выратаваць можа толькі ўліванне крыві. Трупа першая. Яе ў нас няма…»

Было гадзін шэсць вечара. У вялікім пакоі ніжняга паверха сядзелі два чалавекі: метэаролаг Юшкевіч і загадчык гаспадаркі.ён жа паляўнічы, чукча Чардун. Яны сядзелі моўчкі, пазіраючы то на занесенае снегам акно, то на трохі прачыненыя дзверы аднаго з пакояў. Адтуль чулася цяжкае дыхание, хрып, а часамі і стогн хвора га чалавека.

Читать дальше →

Жанр
Детская фантастика: прочее
Год написания
1954
Язык
be
Размер FB2
310,8 КБ
Добавлена