Обложка книги «Паварот на лета»

Паварот на лета

Нина Иосифовна Матяш

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

...Мы абяцаем, што адальюцца ваўкам авеччыны слёзы, ні адзін крык сіроцкі, ні адзін пісяг сіні ад нагайкі багацея не застанецца неадпомшчаны. Дзеля таго мы, апрышкі Зялёнай Верхавіны, жывём і дзеля таго ўзялі ў рукі барткі. Амінь.

Алекса Доўбуш з пабрацімамі.

3 «Маніфеста Доўбуша».

Львоўскія архівы рукапісных матэрыялаў.

...Алекса быў рослы, плячысты, цёмнавалосы, рухавы, з усмешлівым тварам, зыркімі вачыма, звонкім голасам...

3 запісанага ў 1850 г. расказу Шымана, 120-гадовага жыхара сяла Выжне Жаб'е.

...на ім была шапка з паўлінавымі пёрамі, прамасленая чорная сарочка, чырвоныя нагавіцы, абуты ў пасталы, за шырокім поясам дзве пістолі, парахаўніца, капшук для табакі, сумка, ружжо цераз плячо.

3 расказу, Шымана

...Шырока вядома ў цэлым Пакуцкім і Прадгорскім краях злосць і дзёрзкасць халопа Доўбуша, які ўжо тры гады з кучаю назбіраных апрышкаў нападае на шляхту.

Каронны гетман Іосіф Патоцкі.

3 універсала ад жніўня 1742 г.

Читать дальше →

Жанр
Поэзия
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1986
Язык
be
Размер FB2
239,4 КБ
Добавлена