
Мах і Шэбестава вандруюць па свеце
Скачать
Начало книги
Неяк увесну да Шэбестаў на выходныя прыехала цётачка Вілма, і Шэбестава сказала Маху: «Ну, зноў нешта будзе», — а калі Мах спытаў, хто такая гэтая цётачка Вілма, Шэбестава пачала яму распавядаць, што цётачка Вілма — дама сталага веку, што ў яе безліч сябровак, з якімі яна ўвесь час перазвоньваецца, што калісьці яна была вельмі багатая і ездзіла па ўсім свеце, але цяпер ужо ездзіць толькі да сваякоў, і калі яна з'яўляецца ў іх, тата кожнага разу жагнаецца і гаворыць: «Ну вось, зноў чакай непрыемнасцяў».
А калі потым Мах прыйшоў да Шэбестаў у госці, дык пабачыў тую цётачку Вілму на ўласныя вочы: мажная жанчына кілаграмаў пад дзевяноста ў начной кашулі і з цыгарэтай у вуснах бегала па кватэры і шукала свае акуляры; спадарыня Шэбестава ёй крыкнула: «Цётачка, цябе да тэлефона», — і перадала ёй слухаўку, і цётачка размаўляла і размаўляла бесперастанку, між тым спадар Шэбеста пайшоў у гараж, каб памяняць у машыне тармазныя калодкі, спадарыня Шэбестава пайшла на трэці паверх да спадарыні Ціхачкавай, каб узяць рэцэпт на торт, а цётачка па-ранейшаму ўсё балбатала ды згадвала пра Парыж, дзе яны з той сяброўкай Ірмай былі на экскурсіі; а Мах тады кажа: «Слухай, Шэбестава, я прынёс слухаўку, хадзем мо куды пагуляем, сёння субота, не сядзець жа нам дома», — а Шэбестава ў адказ: «Давай, пачакай толькі, я абуюся і пойдзем», — але пакуль Мах чакаў, сталася нешта жахлівае: тая цётачка Вілма сказала: «Ірма, хвіліначку, я толькі запалю сабе новую цыгарэту», — і паклала слухаўку каля тэлефона, а вярнуўшыся — па-ранейшаму без акуляраў — узяла ў руку не звычайную слухаўку, а чарадзейную, і сказала: «Дык на чым я спынілася? — ага, што я з задавальненнем зірнула б яшчэ разок на Парыж з Эйфелевай вежы», — і толькі з яе вуснаў зляцелі гэтыя словы, як яна знікла.
- Жанр
- Сказки зарубежных писателей
- Перевод
- Сяргей Сматрычэнка
- Издание
- Альбатрос, Прага, 2004
- ISBN
- 80-00-01388-6
- Язык
- be
- Размер FB2
- 158,2 КБ
- Добавлена