"Той лейтэнант маладзенькі..."
Скачать
Начало книги
Нямала ў нашага цудоўнейшага паэта Аляксея Пысіна вершаў, але ў памяці маёй часта ўсплывае гэты:
Сцяжынкі лясныя стаптаны да дзір,
Сышлі ўжо грузды і апенькі.
Сустрэча з дубамі:
— Вунь дзед-брыгадзір.
А той —
лейтэнант маладзенькі.
Яшчэ ты кагосьці ўявіў і спазнаў
У дрэве з густымі брывамі.
Дняпроўская пушча з траншэй і канаў
Паўстала
братамі,
сябрамі.
Ўзнялася з трывожных узвеяных сноў,
Пад небам калыша балады.
Праходзіш нябачна світаннямі зноў
Праз маршы,
атакі,
блакады...
Зазімкам сняжыначка ўпала на след,
Цікуе вавёрачка з елкі...
Атлантамі ў неба —
задумлівы дзед,
І ты, —
лейтэнант маладзенькі.
Прыгадваю яго тады, калі ўспамінаю Аляксандра Капусціна. Гэта яму, свайму сябру, калі адзначалася яго 60-годдзе, Аляксей Васільевіч прысвяціў гэты верш, што быў змешчаны ў жлобінскай раённай газеце. Месца менавіта такой першай публікацыі было ўзята невыпадкова: А. Капусцін нарадзіўся 12 лютага 1924 года ў вёсцы Старая Рудня Жлобінскага раёна. Землякі вельмі шанавалі А. Капусціна, а ў 1983 годзе прысвоілі яму званне ганаровага грамадзяніна горада Жлобіна.
- Жанр
- Биографии и мемуары: прочее
- Язык
- be
- Размер FB2
- 88,9 КБ
- Добавлена