
Ноч
Скачать
Начало книги
Шупха шакале, мінак!
Хай песня Сусвету заўсёды красуе табе!
Маё імя Саціш Сівачарыяр, і я пераклаў гэты тэкст на англійскую мову, на якой ты яго цяпер і чытаеш. Сам рукапіс быў набыты ў старызніцкай крамцы на Калежстрыт у Калкаце за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Я не ведаю, якім менавіта чынам гэтыя тры сшыткі трапілі да бенгальскага крамніка, бо, пакуль мы таргаваліся, гэта не падавалася важным. А калі падалося — ён ужо быў памёр ад малярыі.
Спачатку мяне проста зацікавіў тэкст, напісаны ад рукі незнаёмай мне (на той момант) мовай, і я вырашыў прыгадаць сваю ранейшую прафесію ды перакласці пісаніну. Але неўзабаве зразумеў, што мой выпадковы набытак не зусім звычайны, бо лексіка і граматыка адрозніваліся ад кірылічных пісьмёнаў з падручнікаў, якія адшукаліся ў бібліятэцы імя Р.Тагора. Калі ж я ўрэшце здагадаўся, з чым насамрэч маю справу, я звярнуўся да былых калег і атрымаў слоўнікі з дапаможнікамі, без якіх быў такі бясслоўны і такі бездапаможны. За час, што спатрэбіўся, каб удасканаліць веды, мае валасы пасівелі
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- 34mag, 2018
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,6 МБ
- Добавлена