
Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Скачать
Начало книги
— Кажуць, у адным прамысловым цэнтры на захадзе Германіі асудзілі больш за васемсот рабочых, усіх да катаргі, і гэта на адным толькі працэсе.
— Па маіх звестках — пяцьсот, а больш за сотню нават зусім не судзілі, іх потайкам забілі, за перакананні.
— А што, хіба ў іх такія нізкія заробкі?
— Мізэрныя. І ўсё падаюць, а цэны растуць.
— Афармленне опернага тэатра на сённяшні вечар, кажуць, каштавала шэсцьдзесят тысяч марак. Ды яшчэ сама мала тысяч сорак дадатковых выдаткаў, не лічачы стратаў грамадскай касы ад пяці дзён прастою тэатра, зачыненага для падрыхтоўкі ўрачыстага балю.
— Міленькае сямейнае свята, дзень нараджэння, бачыце...
— Брыдка і агідна, а вось жа даводзіцца ўдзельнічаць ва ўсім гэтым балагане.
Абодва маладыя замежныя дыпламаты галантна ўсміхаючыся, раскланяліся з афіцэрам у параднай уніформе, які лішне цікаўна зірнуў на іх у манокль.
— Сабраўся ўвесь генералітэт!
Яны загаварылі зноў ужо зводдаль ад параднай уніформы.
- Жанр
- Историческая проза
- Перевод
- Васіль Сёмуха
- Год написания
- 2013
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,1 МБ
- Добавлена