
Міколка-паравоз
Скачать
Начало книги
Вы не бачылі Міколкавай хаты?
Яна вунь у самым тупіку, дзе канчаюцца станцыённыя лініі, дзе безліч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя прасторы працягнуліся, пабеглі бліскучыя рэйкі.
Па рэйках тых бягуць цягнікі. Бягуць і днём, і ноччу. І шэраю раніцай. Калі яшчэ сонца не ўзыходзіць. Калі яшчэ Міколка спіць. Калі спяць усе звычайныя людзі, якія ноччу не ў машыністах, не ў кандуктарах, не ў рабочых дэпо, не ў абходчыках пуцявых. А цягнікі бягуць. Зімой і летам, увосень і ўвесну. І чым халадней, тым гучней гудуць паравозы, углядаючыся сваімі пукатымі бліскучымі вачыма ў далёкія агеньчыкі семафораў. Агеньчыкі белыя, зялёныя, чырвоныя. І кожны паравоз крычыць па-свойму. Адзін так гудзіць, што шыбы трасуцца ў вокнах. У другога хрыпаты голас, нібы прастудзіўся паравоз, бегаючы ў зольных туманах і завеях. А трэці — якая-небудзь кукушка — не гудзіць, а проста пасвіствае галаском такім тонкім, пранізлівым. І па голасу пазнае Міколка кожны паравоз, ці то таварны, ці то пасажырскі. І часам ноччу, пачуўшы голас далёкага паравоза, Міколка будзіць матку:
- Жанр
- Детская проза: прочее
- Издание
- Юнацтва, Мінск, 1990
- ISBN
- 5-7880-0200-1
- Язык
- be
- Размер FB2
- 516,4 КБ
- Добавлена