Обложка книги «Золата князёўны»

Золата князёўны

Павел Ляхнович

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Да Дзяругі прыехаў у адпачынак сын, афіцэр-падводнік. Пасьля абдымкаў і пацалункаў хуценька, па-ваеннему сабралі на стол і добра пасядзелі. Назаўтра абодва прачнуліся з хворым і галовамі:

- Сынок, прынесьці што на пахмелку ці сходзім у “Сьлёзкі”?

“Жаночымі сьлёзкамі” ў мястэчку называюць сталовую, дзе спрадвеку гандлююць расольнікам, катлетамі, півам і гарэлкай.

- Лепей сходзім разам. Не люблю чакаць.

- Чакаць ды даганяць – няма горш. А ці не занізка табе будзе ў сталоўцы выпіваць? – непакоіцца старэйшы Дзяруга, якому хочацца і пахмяліцца, і паказаць землякам сына, і захаваць ягоны “імідж”.

- Нармальна, тата. Я ж не па форме. А нават калі б і па форме, я што – не чалавек? Войска – гэта частка народу, - цытуе малодшы завучаную формулу, - і… - далей ідзе імправізацыя, - … і “чмыхнуць” у яго асяроддзі – наш абавязак. Як сказануў?

- Балбатун. Ты “чмыхнеш” і паедзеш, а мне потым выслухоўвай, як цябе людзі абгаворваць будуць, - паблажліва бурчыць бацька, - ну добра, збірайся ўжо.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
2015
ISBN
978-985-6107-38-5
Язык
be
Размер FB2
496,9 КБ
Добавлена