Обложка книги «Ігнась-чарадзей»

Ігнась-чарадзей

Павел Ляхнович

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Валун на краі поля цёплы, што печ, і вялізны. Сапраўдная скала. Ігнаська распрасцёрся наверсе. У сінім, без адзінай хмаркі небе кругамі плавае бусел. Усё вышэй і вышэй. Ігнатавы рукі раскінуты ўшыркі, нерухомыя. Бусліныя крылы таксама нерухомыя.

«Глянь ты! Не махае і не падае. Нават падымаецца. Цікава, якая адтуль зямля? Вось бы ўзляцець як гэты бусел... — думае Ігнаська і з усхліпам уздыхае. — Нават не як бусел, а як крумкач, або як ястраб. I зверху — на Толіка. I дзюбай па галаве!...

Не. Як бусел лепей. Раскінуў крылы, і плывеш, плывеш... А Толіку я так­сама добра надаваў! Аж заенчыў. Кусацца, канечне ж, не варта было, але што рабіць — схапіў за шыю, паваліў, наваліўся, што не ўздыхнуць. Справіўся! На два класы старэйшы! Ды яшчэ палку ўхапіў! — Памацаў вялікі сіняк на клубе. — Каб не тая палка, невядома чый бы верх быў.»

Валун, аблюбаваны Ігнасікам — на краі поля, што ля Францішкоўскай та­ры. За полем — Навіны, вёсачка ў адну вуліцу, за ёй — чортава балота, туды Ігнась не ходзіць, баіцца змеяў. Хоць ніводнага разу тых змеяў не бачыў.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 2014
ISBN
978-985-02-1441-6
Язык
be
Размер FB2
210,6 КБ
Добавлена